Автор Тема: Фальклор у Лунінецкім раёне  (Прочитано 1403 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Оффлайн Lana_V

  • *
  • Сообщений: 2
  • Карма: +0/-0
Фальклор у Лунінецкім раёне
« : 03 Октября 2014, 12:00:57 »
Як жыхары вёскі Лобча Лунінецкага раёна захоўваюць народную мудрасць?
http://zviazda.by/2014/10/55437.html
Сам калектыў «Лабчанка» распачаў існаванне ў 1984 годзе, і сёлета ўжо адзначае сваё 30-годдзе. У ім 9 чалавек. З першай сваёй рэпетыцыі ён аб’яднаў сапраўдных аматараў музыкі, якія імкнуліся захаваць творы мясцовага фальклору. Падчас запісу праграмы «Наперад у мінулае» пашчасціла не толькі пачуць спеў, байкі і казкі Настассі Іванаўны, але і распытаць яе пра мясцовыя традыцыі. Дарэчы, дзякуючы калектыву тут адноўлены такія народныя абрады, як «Запоіны», «Зажынкі», «З ралцэм» і многія іншыя. Прашу расказаць мне пра абрад «З ралцэм».

Як адзначаюць мясцовыя жанчыны, сёння можна заўважыць і сярод моладзі жаданне вышываць і ствараць нешта самім. Відаць, самаробнае зноў у трэндзе.